Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выступяць на Сацыяльным маршы чыноўнікі?


Алесь Дашчынскі, Менск Аргкамітэт па правядзеньні Сацыяльнага маршу накіраваў сёньня запрашэньні намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму, старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіму Папову, старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніду Козіку і іншым чыноўнікам.

Арганізатары запрашаюць іх сустрэцца перад Сацыяльным маршам, а таксама выступіць на акцыі 4 лістапада.

Старшыня аргкамітэту “Сацыяльнага маршу” Валеры Ўхналёў сказаў:

“Мы хацелі б паслухаць, якія ёсьць падставы для скарачэньня сацыяльных гарантый. Каб яны паслухалі меркаваньне іншых людзей адносна сацыяльнай палітыкі.

Гэта добра, калі адбудуцца такія сустрэчы і гэта было б на карысьць як уладзе, так і аб’яднаным дэмсілам, і ўсяму народу”.

Заяўка на правядзеньне Сацыяльнага маршу пададзена ў Менгарвыканкам. Арганізатары прапануюць сабрацца 4 лістапада а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы і прайсьці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Валеры Ўхналёў сказаў, што арганізатары будуць намагацца сустрэцца з прадстаўнікамі Менгарвыканкаму як мага раней, каб высьветліць які будзе дазвол па Сацыяльнаму маршу.

Сябра аргкамітэту Анатоль Лябедзька патлумачыў:

“Тэма дыялёгу па канкрэтных пытаньнях не зьнятая з парадку дня. І ёсьць зацікаўленасьць арганізатараў Сацыяльнага маршу, каб акцыя прайшла мірна, без эксцэсаў і правакацый.

Праблема вельмі актуальная. Ёсьць прапанова да кіраўніка ўраду, міністраў правесьці кансультацыі, каб станоўча вырашыць пытаньне, якое закранае інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі.

Мы можам прагназаваць які будзе адказ і з адміністрацыі, і з ураду. Але такая інфармацыя вельмі важная, бо па сацыялягічных апытаньнях больш за 70 працэнтаў грамадзянаў выступае за дыялёг паміж уладай і апазыцыяй.

Таму і робяцца такія захады: каб акцыя прайшла мірна, без правакацый і эксцэсаў і, па другое, каб мець большую аргумэнтацыю падчас сустрэчаў з грамадзянамі”.

• У рэгіёнах міліцыянты палявалі за ўлёткамі і газэтамі, 30.09.2007

• А.Лябедзька: “Гэта самая лепшая акцыя апазыцыі”, 30.09.2007

• Затрыманыя арганізатары “Эўрапейскага маршу” Івашкевіч і Ўхналёў, 25.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG