Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: Магу штотыдзень 3—5 тысяч лібэрал-дэмакратаў выводзіць


Алесь Дашчынскі, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч выказаўся адносна “Эўрапейскага маршу” і рэакцыі ўладаў:

“Навошта разганяць тое, што наадварот — цудоўна. Ходзіць без ідэі група людзей — гэта ж выгадна. Няма рэальных пытаньняў, якія могуць зацікавіць насельніцтва. Лёзунгі проста адпрацоўваюцца для эўрапейскіх калегаў. Гэта нармальна, кожны ж па-свойму піярыць.

А страху ж ніякага няма. Ну, які можа быць страх? Калі народ не зьбіраецца, а проста гуляньні, ходзяць. Калі ласка, гуляйце.

Ну, няўжо нехта казаў, што супраць Эўрапейскага Зьвязу, альбо зь ім не супрацоўнічаць? Альбо нехта казаў, што каштоўнасьці дэмакратычныя не патрэбныя? Канечне, патрэбныя.

Людзей так ня выведзеш — ні на плошчу, ні на вуліцы. Я магу кожны тыдзень тры-пяць тысяч выводзіць проста лібэрал-дэмакратаў. І тое — мне трэба сказаць, што я там выступаць буду. Аморфная нейкая тэма.

Я дванаццаць гадоў гляджу на гэта ўсё — у прынцыпе, адно і тое ж. Адны і тыя ж праблемы, адны і тыя ж людзі. Было — і не было. Сёньня дождж, панядзелак, і ўсе ўжо забыліся”.

• Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 • “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG