Лідэр руху “За свабоду” падзякаваў гэтаксама эўрапейскім палітыкам і дыпляматам за сталую ўвагу да Беларусі і падтрымку барацьбы за свабоду і эўрапейскую будучыню Беларусі.
“14 кастрычніка мы адваявалі сабе частку грамадзкай прасторы, мы паказалі, што мы – моц, і таму ўлада была вымушаная лічыцца з намі ды ісьці на саступкі. Але не забывайма пра дзесяткі затрыманых і несправядліва асуджаных напярэдадні Эўрапейскага маршу, не забывайма пра палітычных вязьняў і сыстэму палітычнага перасьледу, навязаную беларускаму грамадзтву”, -- заявіў Аляксандар Мілінкевіч.
Паводле лідэра руху “За свабоду”, толькі эўрапейская Беларусь мае будучыню як дзяржава, як нацыя свабодных і заможных людзей.
Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007