Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы ўдзельнікаў маршу: “Mы будзем ў Эўропе, і ад нас залежыць — калі”


Радыё Свабода Удзельнікі Эўрапейскага маршу адказваюць на пытаньне: "Чаму вы прыйшлі на “Эўрапейскі марш”?”

Спадарыня: “Бо так жыць ужо не магчыма. Ці можа пэнсіянэр пражыць на трыста тысяч? Дык яшчэ і льготы паздымалі. Але што мы можам? Вось толькі пахадзіць”.

Карэспандэнтка: “З кім вы, чаму вы тут?”

Спадарыня: “Мы зь сяброўкай прыехалі з Баранавічаў. Мы парафіянкі грэка-каталіцкай парафіі. Прыехалі, бо нехта ж павінен браць удзел у такіх акцыях. Калі ня мы, то хто?”

Карэспандэнтка: “Ці ня страшна было ісьці на “Эўрапейскі марш”?”

Спадарыня: “Я доўга думала, ісьці ці не. І, па вялікім рахунку, я пайшла не таму, што мяне заклікалі нейкія лідэры, а таму, што нельга маўчаць. Калі маўчаць, то ўвогуле нічога адбывацца ня будзе”.

Юнак: “А я прыйшоў са сваёй маці. І цяпер мы такая апазыцыйная сям’я”.

Юнак: “Я прыйшоў, каб падтрымаць эўрапейскі выбар Беларусі. Я лічу, што Беларусь павінна быць эўрапейскай незалежнай краінай. Бо наша краіна ў цэнтры Эўропы і заслужыла лепшае жыцьцё. І я лічу, тое, што сёньня тут шмат моладзі, паказвае на пэрспэктыву жыцьця для Беларусі. І што мы будзем незалежныя, і што мы будзем ў Эўропе, і ад нас залежыць — калі”.

Карэспандэнтка: “Ці падабаецца вам сёньняшняе шэсьце?”

Юначка: “Так, мне вельмі падабаецца нашае сёньняшняе шэсьце. Няхай улады, разумеюць хто мы такія, што сіла ёсьць таксама і ў нас. І калі мы захочам і падымемся ўсе разам, то тады мы здолеем дамагчыся свабоды і незалежнасьці для нашай краіны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG