Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: апазыцыянэр патрабуе пісьмовых гарантыяў бясьпекі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня сябар Партыі БНФ Юры Бахцераў перадаў пісьмовую скаргу пракурору Пінску Сьвятлане Масло. Заяўнік просіць, каб супрацоўнікі Пінскага гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў спынілі ягоны перасьлед. Актывіст патрабуе пісьмовых гарантыяў бясьпекі.

“10 кастрычніка мяне затрымалі на вуліцы грамадзяне ў цывільным і гвалтам даставілі ў Пінскі гараддзел міліцыі. Мяне незаконна трымалі дзесяць гадзінаў. Менавіта ў гэты час невядомыя людзі трапілі ў маю кватэру і правялі ператрус”, — паведамляе пракурору Юры Бахцераў.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода Юры Бахцераў адзначыў:

“Замок не адчыняўся, тэлефон быў адключаны, рэчы раскіданыя”.

Юры Бахцераў мяркуе, што невядомыя маглі падкінуць яму ў кватэру наркотыкі альбо зброю.

Пінск: міліцыянта пакараюць за абразы апазыцыянэра, 12.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG