Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца 13 кастрычніка выклікаюць на допыт


Радыё Свабода, Віцебск А палове на восьмую вечара яму прынесьлі позву з выклікам на заўтра, 13 кастрычніка - а 15-й дня ён павінен зьявіцца ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага РАУС Віцебску.

На думку Паўла Севярынца, гэты выклік дужа падобны да правакацыі: чамусьці яго выклікаюць у міліцэйскую структуру ў выходны дзень. Да таго ж позву прынёс не ўчастковы міліцыянт, а чалавек у форме, які назваўся "дзяжурным супрацоўнікам". Падстава выкліку таксама невядомая: у позьве напісана стандартная фармулёўка "выклікаецца на допыт".

Павал мяркуе, што заўтра могуць быць прынятыя захады, каб не дапусьціць ягонае прысутнасьці на Эўрапейскім маршы ў Менску 14-га кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG