Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Казуліна: Патрабуем кампэнсацыі за маральныя страты – 2 мільёны эўра


Ганна Соўсь, Менск Вольга Казуліна зьвярнулася ў Камітэт ААН у правах чалавека з просьбай тэрмінова разгледзіць пытаньне наконт яе бацькі палітзьняволенага Аляксандра Казуліна. Сёньня ж ва ўправе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі пра Аляксандра Казуліна “Вязень прэзыдэнта”, выдадзенай у рамках сэрыі “Незалежнае расьсьледаваньне”.

На прэзэнтацыю кнігі пра свайго бацьку Вольга Казуліна прыехала пасьля таго, наведвала Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Там яна перадала скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека.

“Мы кажам пра тое, што першапачаткова гэта было палітычна матываванае рашэньне, на падставе якога майго бацьку пасадзілі на пяць з паловай гадоў. Мы патрабуем, каб Камітэт ААН у правах чалавек у пазачарговым парадку разгледзіў гэтую скаргу. Мы патрабуем, каб яго неадкладна вызвалілі. І трэцяе – мы патрабуем кампэнсаваць маральныя страты ў памеры 2 мільёнаў эўра”, – паведаміла Вольга Казуліна.

• Вольгу Казуліну звольнілі з працы, 28.09.2007 • “Усе ягады праткнулі нажамі, пірагі і тарты разрэзалі на кавалкі...”, 16.07.2007
XS
SM
MD
LG