Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс жаночай партыі "Надзея" вырашыцца ў 17.00


Уладзімер Глод, Менск Вярхоўны суд Беларусі абвесьціць сваё рашэньне адносна пазову Міністэрства юстыцыі Беларусі пра ліквідацыю жаночай партыі “Надзея”.

На сёньняшнім паседжаньні судзьдзя Ігар Мільто запытаўся, ці жадаюць бакі скарыстацца правам рэплікаў.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі адмовіўся.

Кіраўніца Парыі "Надзея" Алена Яськова выказала спадзяваньне, што Вярхоўны суд не скарыстае самую жорсткую меру пакараньня.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае тры варыянты пакараньня для палітычных партыяў: папярэджаньне, прыпыненьне дзейнасьці тэрмінам да 6 месяцаў і ліквідацыя.

Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі жаночай партыі нібыта з-за шматлікіх парушэньняў заканадаўства.

Кіраўнікі “Надзеі” спрабуюць даказаць у Вярхоўным Судзе, што гэтыя абвінавачваньні беспадстаўныя.

• Сёньня працягнецца суд над Партыяй “Надзея”, 11.10.2007 • У судзе “Надзея” запатрабавала дзяржаўных гарантыяў, 09.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG