Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа. 11 кастрычніка


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва

Блогер freedommm у суполцы выступіў з прапановай: “Тут у суполцы шмат сьвядомых і набліжаных да нашых усёмагутных (Мілінкевіча, Івашкевіча і інш.). Памятаю, як неяк Мілінкевіч крычаў, што інтэрнэт-супольнасьці трэба не на форумах балбатаць, а на вуліцы выходзіць і змагацца. Дык вось думаю, што многія хацелі б задаць ім пару прамых і правакацыйных пытаньняў. Ці ёсьць магчымасьць задаць гэтыя самыя немадэраваныя пытаньні нашым апазыцыйным лідэрам, так сказаць, у прамым эфіры і атрымаць на іх агульнадаступны адказ? Папрасіце іх завесьці ЖЖ і далучыцца да суполкі minsk_by”.

У камэнтарах aquamber дзеліцца досьведам: “У мяне хобі летась зьявілася: на мітынгах задаваць Мілінкевічу ў вочы надзённыя пытаньні. Першы раз ён прамаўчаў, другі адвярнуўся. Пляную працяг у нядзелю”.

shrek3 дадае: “Выдатнае хобі, думаю пры нагодзе зрабіць тое ж самае”.

Блогер Mr. Konopko ў суполцы вельмі востра выказаўся на тэму паказу ў мэтро некаторых кліпаў. На першае месца паводле адмоўнага ўзьдзеяньня ён паставіў кліп Іны Афанасьевай “А я буду, буду, буду...” з такім камэнтаром: “У мяне пачынаецца гістэрыка, я выбягаю з падземкі і рву валасы на целе!”, на трэцім месцы апынуўся кліп, так бы мовіць, сацыяльнай рэклямы, які ён абазваў “Чувак з чэкам. У мяне ўжо фобія застацца бяз чэка, таму й пачаў зьбіраць усе чэкі, калі нешта купляю”.

Допіс гэты выклікаў вялікую колькасьць водгукаў. vampyre_by: “Стараюся ў мэтро ня езьдзіць. Да тралейбусаў яны пакуль што не дабраліся”.

kolpachnik: “Мой любімы ролік: абцяжараная інтэлектам тэнісістка пад дажджом размахвае магутнымі далонямі над галавой. Ня ведаю, як гэтую брыгадзірку завуць, але яна дапамагае мне ўтрымацца ад любых полавых кантактаў”.

brandenburska: “Цывілізацыя пакутуе над пытаньнем, як зьменшыць узровень шуму ў мэгаполісах, а у нас, як заўсёды, неардынарныя...”

На Алесь Старыкаў распавядае пра мястэчка Ўваравічы, што на Гомельшчыне:

“Некалі на ўезьдзе ў гарады і вёскі стаялі крыжы. Уезд ва Ўваравічы (Буда-Кашалёўскі раён) адзначаны тварэньнем іншага роду. На дрэве на вышыні мэтраў сямі падвешана фігура мядзьведзя. Мішка надзіманы, гэткі Віні-Пух. Аднак выраз “твару” ў яго зусім ня радасны. Магчыма, з-за таго, што да дрэва мішку прыматалі за горла вяроўкай. Паміж ног з-пад сьпіны ў яго бачыцца нейкая палка. Узьнікае адчуваньне, што мішку ня толькі павесілі, але й на кол пасадзілі. За сто мэтраў ад дарогі знаходзіцца курган зь невялікімі могілкамі. І калі вы ўяжджаеце ў Уваравічы ў пахмурнае надвор''е альбо ў прыцемках, уражаньне такое, што тут здымаюць фільм жахаў альбо пачаўся Гэлаўін”.

У ліку новых рэгіянальных рэсурсаў беларускага сеціва ёсьць і . На гэтым сайце ўвагу зьвярнула на сябе апытаньне на тэму, якія праблемы больш за ўсё хвалююць жыхароў краю. Вось што сымптаматычна: больш за ўсё людзей, то бок 35,7% апытаных, хвалююць праблемы мэдычнага абслугоўваньня, у той час як праблемы экалёгіі не хвалююць абсалютна нікога.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG