Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: актывіста затрымалі за патрыятычную налепку на машыне


Радыё Свабода, Віцебск Белая з чырвонай паласой налепка "ВY" на машыне Сяргея Парсюкевіча, актывіста стваранага руху "За Свабоду", стала прычынай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу.

Супрацоўнікі ДАІ сустрэлі Сяргея Парсюкевіча ў двары ягонага дому па вуліцы Чапаева і правялі ў машыне несанкцыянаваны ператрус. Актывіст мяркуе, што міліцыянты шукалі ўлёткі іншыя друкаваныя матэрыялы, прысьвечаныя "Эўрапейскаму маршу", якіх за апошнія некалькі дзён па Віцебску было распаўсюджана вельмі шмат.

Нічога не знайшоўшы, супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за налепку "незарэгістраванага ўзору", аднак копію пратакола чамусьці не пакінулі. Да таго ж затрыманаму не патлумачылі ягоныя правы і абавязкі.

Засьцерагаючыся ад магчымых правакацый, Сяргей Парсюкевіч дэманстратыўна заклеіў рот скотчам, каб потым у пратаколе не зьявіліся радкі пра тое, што ён нецэнзупрна выражаўся. Паводле падобных абвінавачаньняў яму, былому маёру міліцыі, ужо неаднойчы даводзілася адбываць "суткі" напярэдадні буйных палітычных акцыяў.

Размаўляць з міліцыянтамі затрыманы пачаў толькі тады, калі на месца здарэньня зьехаліся сьведкі – ягоныя сябры і журналісты. Разам са сьведкамі давялося ехаць і ў абласную управу ДАІ – каб усё ж забраць копію пратаколу. На разгляд пратаколу ў Віцебскай абласной управе ДАІ Сяргею Парсюкевічу належыць зьявіцца у суботу, 13-га кастрычніка.

Віцебск, 10.10.2007. Сяргей Парсюкевіч Сяргей Парсюкевіч ля свайго аўто
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG