Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 161 чалавек


Радыё Свабода Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ад 1997 году на сьмерць асуджаны 161 чалавек.

Права памілаваньня асуджаных на сьмерць дадзенае толькі кіраўніку краіны. За час прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі вядомы толькі адзін выпадак, калі ён памілаваў асуджанага на сьмерць.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь “не гатовая да скасаваньня сьмяротнай кары”. Зь ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі ў 1996 годзе гэтае пытаньне было вынесенае на ўсенародны рэфэрэндум, на якім большасьць выказалася за захаваньне сьмяротнага пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG