Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе Аляксандра Казуліна не палепшала


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які 9-га кастрычніка сустракаўся з Аляксандрам Казуліным ў Віцебскай калёніі, дзе трымаюць экс-кандыдата на прэзыдэнта.

“Ён п’е лекі, яго аглядаюць лекары, бо ён пачуваецца яшчэ не лепшым чынам, хаця за два месяцы павялічыў вагу на 2 кіляграмы”,– паведаміў адвакат сваякам Аляксандра Казуліна.

Паводле Зьмітра Гарачкі, Аляксандр Казулін ухваліў падачу скаргаў у камісію правоў чалавека ААН адносна парушэньня ягоных правоў.

Адвакат кажа, што Генэральная пракуратура Беларусі ужо болей за месяц трымае без адказу скаргу на прысуд, які летась вынес Казуліну Маскоўскі суд Менску.

Экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Палітыка трымаюць за кратамі з 25 сакавіка 2006 году. За гэты час ў калёніі Аляксандр Казулін трымаў 53-дзённую галадоўку, якая адбілася на ягоным здароўі. “Міжнародная амністыя” прызнала Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.


• “Усе ягады праткнулі нажамі, тарты і пірагі разрэзалі на кавалкі...”, 16.07.2007
XS
SM
MD
LG