Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе “Надзея” запатрабавала дзяржаўных гарантый


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня Вярхоўны суд пачаў разгляд позвы Мін’юста аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.

На пачатку працэсу, прадстаўнікі партыі “Надзея” паспрабавалі падаць сустрэчную позву аб забесьпячэньні дзяржаўных гарантый па дзейнасьці партый.

Кіраўнік “Надзеі” Алена Яськова сказала:

“Мы выклалі свае патрабаваньні і папрасілі суд разгледзець гэтую позву адначасова з першай. І прымусіць міністэрства юстыцыі забясьпечыць гарантыі дзейнасьці. Падчас судовага паседжаньня позва была разгледжаная. Прадстаўнік Мін’юста спадар Харытон выказаўся супраць яе далучэньня. А пракурор выказаўся за прыняцьце да вытворчасьці гэтай позвы і разгляду яе з першай. Аднак судзьдзя прыняў рашэньне не далучаць і не пачынаць грамадзянскую справу па нашай позве”.

Пасьля гэтага быў вельмі доўгі выступ супрацоўніка міністэрства Аляксандра Харытона.

Алена Яськова сказала:

“Зь яго выступу выразнага матыву для ліквідацыі партыі ня бачна. У сваім выступе ён некалькі разоў згадваў справу аб прыпыненьні дзейнасьці ПКБ. Таму падтэкст гэты зразумелы. Прычынай выхаду з позвай аб ліквідацыі партыі зьяўляецца стварэньне Саюзу левых сіл. І спадзявацца на справядлівае рашэньне суду цяжка”.

Пасьля перапынку суд працягне разгляд справы. • “Надзея” ня траціць надзею перамагчы ў спрэчцы зь Мінюстам , 12.09.2007

• Мінюст настойвае на ліквідацыі "Надзеі" , 12.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG