Лінкі ўнівэрсальнага доступу

• Грамадзкі рэдактар Свабоды Сяргей Сямёнаў: “З украінскай беларускую журналістыку не параўнаць”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Калі суд прыняў бок гомельскага студэнта Сяргея Сямёнава ў змаганьні за права здаваць мытныя дэклярацыі на беларускамоўных блянках, ён заявіў – гэта найперш вынік увагі да працэсу з боку СМІ. Як жа ацэньвае новы грамадзкі рэдактар Радыё Свабода становішча зь беларускай пэрыёдыкай ды інтэрнэтам?

Уліцёнак: “Што чытае, глядзіць, слухае Сяргей Сямёнаў?”

Сямёнаў: “Кожны дзень раблю маніторынг СМІ…”

Уліцёнак: “Пачнем з газэт”.

Сямёнаў: “Комсомолка”, “Наша ніва”, “Народная воля”.

Уліцёнак: “Далей, мяркую, будзе складаней – што з інтэрнэтам?”

Сямёнаў: “Naviny.by, svaboda.org, nn.by, сайты АГП, АФН і гэтак далей”.

Уліцёнак: “Чаго, на вашую думку, не хапае вольным мэдыям?”

Сямёнаў: “Доступу да дзяржслужбоўцаў і дзяржустаноў. Ім проста не даюць інфармацыі”.

Уліцёнак: “І як тое адбіваецца на якасьці матэрыялаў?”

Сямёнаў: “Журналісты ня могуць аб’ектыўна ацэньваць сытуацыю”

Уліцёнак: “А што тычыцца дзяржаўных мэдыяў?”

Сямёнаў: “Вельмі шмат знаёмых адтуль расказваюць: на некаторыя рэчы там увогуле накладзенае табу, а частка інфармацыі пад пільнай цэнзурай”.

Уліцёнак: “Можна параўнаць сёньняшнюю беларускую журналістыку з украінскай?”

Сямёнаў: “Не. Я тут бачу наступнае. Калі журналісту трэба нешта напісаць, ён прыходзіць і задае канкрэтныя пытаньні. І калі дзяржслужбовец адмаўляецца, яго папросту валакуць у суд”.

Уліцёнак: “То бок – вось як запачаткоўваецца свабода слова?”

Сямёнаў: “Менавіта так”.

Найцікавейшыя матэрыялы панядзелка на svaboda.org паводле грамадзкага рэдактара Сержука Сямёнава

А.Наркевіч: Веру: бел-чырвона-белыя над маёй краінаю ўздымуцца сьцягі
У Курапатах зламаны крыж "Пакутнікам Беларусі"
Праваабаронцы выступілі з заявай адносна перасьледу замежных грамадзянаў
Магілёў: міліцыянт зьбіў журналістку — пабоі ёсьць, фактаў няма
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі за мэдыцыну - два амэрыканцы і брытанец
XS
SM
MD
LG