Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Выносяцца пастановы пра забароны прадаваць і пашыраць асобныя выданьня”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 9 кастрычніка ў розныя гады.

“Вольная Беларусь” у 1917 годзе паведамляе: “На агульных сходах усерасійскага т-ва рэдактараў штодзённых газэт аднастайне ухвалена рэзалюцыя, якая кажэ, што воля прэсы, якая ёсьць здабыткам рэвалюцыі, апынулася ў небязпечнасьці. Прэсу уціскаюць розныя арганізацыі, рады і камітэты. Есьць ужо выданьня з напісам: “дозволено революціонной цензурою”. Выносяцца пастановы пра забароны прадаваць і пашыраць асобныя выданьня. Зачыняюць газэты за шкадлівы ўплыў і напрамак. Рэквізуюцца друкарні. Рэзалюцыя заклікае пратэставаць проці гвалту над дарагім прынцыпам волі друку”.

“2 кастрычніка жыхары гораду Лужны былі сьведкамі незвычайнай урачыстасьці — асьвячэньня новапабудаванага маста на рацэ Нёман, — піша ў 1927 годзе “Nowe Zycie”. — Новы вялікі мост можна сьмела залічыць да найлепшых польскіх мастоў. Пабудаваны ён з дрэва ў польскім стылі на 8 аркад даўжынёй больш за 360 мэтраў, апрацаваны з усім веданьнем тэхнічных дэталяў... Пасьля сьвятой імшы ў касьцёле, якую правёў кс. дэкан Радзішэўскі, усе госьці рушылі працэсіяй да маста. Тлум прысутных сьпяваў рэлігійныя песьні, вайсковы аркестар выканаў “Boze cos Polske”.

“Віцебскі пролетарый” у 1937 інфармуе аб працэсе групы правых у сыстэме “Заготзярно”: “...абвінавачваемыя па заданню арганізацыі праводзілі актыўную дыверсійна-шкодніцкую работу ў Беларусі шляхам заражэння зярна амбарнымі шкоднікамі... арганізоўвалі дыверсійна-шкодніцкія акты па засмечванню металам і шклом збожжа, прызначанага для забеспячэння Чырвонай Арміі... Ваенны Трыбунал прыгаварыў усіх абвінавачваемых... як ворагаў народа, да вышэйшай меры крымінальнага пакарання — расстрэлу з канфіскацыяй усёй належачай ім маёмасці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG