Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрэмальны спорт у экстрэмальным надвор''і

Аляксандар Памідораў, Магілёў У мінулыя выходныя, 6-7 кастрычніка, у Магілёве прайшоў чацьверты этап спаборніцтваў “Баброў-Джып-Трыял” на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Магілёў абраны не выпадкова – джып-трыял там праходзіць на адной зь лепшых у Беларусі матакросавых трасаў “Экстрым-парк”.

Турнір складаўся са спаборніцтваў па трыяле, на якіх трэба ня хуткасьць, а майстэрства пілёта ды штурмана, і гонкі перасьледу. Расказвае адзін з удзельнікаў спаборніцтваў:

“Карусельная гонка ды трыял, як вядома, хоць і зьяўляюцца рознымі дысцыплінамі, але гэта адзін зь відаў аўтаспорту. А яшчэ ёсьць трофі, але трофі прыносіць больш шкоды навакольнаму асяродзьдзю, таму трэба да яго больш уважліва адносіцца. Але ён вельмі захапляльны. Часам больш машын прыяжджае ўдзельнічаць у трофі, таму што менш падрыхтаваныя машыны могуць удзельнічаць, ды прыяжджаць можа больш людзей на адпачынак, а ня толькі для спорту”.

Гэтым разам на старт выйшла 28 экіпажаў у трох катэгорыях – кароткія спартовыя, доўгія спартовыя ды хобі. Да фінішу другога дня дайшлі 22 машыны. З васьмі сэкцый у трыяле было пройдзена пяць. З-за дажджлівага надвор’я нават эвакуацыйны “КамАЗ” ня здолелі выцягнуць зь яміны. У нядзелю стартавала гонка ў чатыры заезды па дзевяць кругоў працягласьцю паўтара кілямэтра.

Калі раней у джып-трыялах на Беларусі ўдзельнічалі экіпажы з Латвіі, Літвы, Украіны, Расеі ды Нямеччыны, дык цяпер толькі адзіны экіпаж прыяжджае зь Расеі. Яму слова:

“Я думаю што гэты спорт даволі малады ў нашай краіне, і павольна разьвіваецца, ня вельмі хутка. Ня ведаю, які ўдзел у арганізацыі бярэ Нацыянальны алімпійскі Камітэт, але каманды-ўдзельнікі, на жаль, ня маюць уласных спонсараў, таму большасьць выдаткаў яны ажыцьцяўляюць са сваіх уласных грошай.

Беларусы вельмі ўсе багатыя, але на самой справе беларусам проста не хапае грошай. Калі экіпажы прыяжджаюць з Расеі ці з Украіны, зь бюджэтам машыны ад 50 000 даляраў, яны пытаюцца: “А што вы на такой гуме езьдзіце? Яна ж старая, дрэнна будзе ісьці, напрыклад, па бруду...” А нашы хлопцы-Кулібіны адказваюць: “Дык дарагая ж гума…”

Першыя месцы занялі экіпажы зь Рэчыцы, Менску ды Гомеля. У лістападзе ў Бабруйску пройдзе апошні, пяты этап джып-трыялу ды цырымонія закрыцьця і ўзнагароджваньня пераможцаў.

Спаборніцтвы “Баброў-Джып-Трыял”-2007 на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, Магілёў
Адзіны жаночы экіпаж

Спаборніцтвы “Баброў-Джып-Трыял”-2007 на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, Магілёў
Пераможцы ў катэгорыі даўгіх машын, экіпаж нумар 69 з Гомеля

Спаборніцтвы “Баброў-Джып-Трыял”-2007 на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, Магілёў
Насамрэч, па дакумэнтах гэта ГАЗ-69. Такімі іх робяць у Барысаве

Спаборніцтвы “Баброў-Джып-Трыял”-2007 на кубак Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, Магілёў
Эвакуатар...

Вострыя моманты гонкі

Агульны выгляд трасы

Экстрэмальныя беларускія аўтааматары, 8.10.2007
XS
SM
MD
LG