Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказ арганізатарам Эўрапейскага маршу Менгарвыканкам дасьць заўтра


Любоў Лунёва, Менск Сёньня чыноўнікі Менгарвыканкаму сустрэліся з заяўнікамі правядзеньня 14 кастрычніка “Эўрапейскага маршу за Свабоду”.

Прадстаўнікі гарадзкіх уладаў паведамілі, што нельга зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы і каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Паводле іх, гэта можа стварыць пагрозу грамадзкаму парадку, бо абодва месцы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад уваходаў у мэтро.

Старшыня аргкамітэту правядзеньня Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч не пагадзіўся з засьцярогамі ўладаў наконт пляцоўкі каля бібліятэкі і спаслаўся на тое, што там праводзяцца рэгулярна праводзяцца масавыя афіцыйныя мерапрыемствы.

Разам з гэтым заяўнікі акцыі паведамілі, што могуць зьмяніць месца збору – замест Кастрычніцкай плошчы будуць зьбірацца каля сквэру Янкі Купалы, дзе няма ўваходу ў мэтро. Адтуль яны пройдуць як і плянавалася – праспэктам Незалежнасьці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Чыноўнікі папрасілі на роздум суткі і запрасілі заяўнікаў акцыі прыйсьці па адказ заўтра.

На сустрэчы прысутнічаў намесьнік гарадзкога пракурора Аляксей Стук, а таксама начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Менгарвыканкаму Генадзь Курбека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG