Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы выступілі з заявай адносна перасьледу замежных грамадзянаў


Алесь Дашчынскі Аргкамітэт Грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій выступіў з заявай. У ёй гаворыцца, што беларускія ўлады ўзмацняюць рэпрэсіі як супраць грамадзянаў краіны, так і замежных грамадзянаў.

Нагодай для прыняцьця заявы стала прымусовая высылка зь Беларусі на 10 гадоў бізнэсоўца, расейскага грамадзяніна Алана Пліева.

У заяве гаворыцца: ”Беларускія ўлады незаконна перасьледуюць ня толькі прадпрымальнікаў Расеі, але і Ўкраіны, іншых краінаў. Часам гэта суправаджаецца канфіскацыяй іх маёмасьці і прыніжэньнем нацыянальнай годнасьці".

Аргкамітэт Грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій выказвае рашучы пратэст супраць “валюнтарысцкіх дзеяньняў кіроўнага рэжыму адносна замежных грамадзянаў”. Ён заклікаў урады замежных краінаў і міжнародныя арганізацыі стаць на абарону замежных грамадзянаў, якія перасьледуюцца ў Беларусі.

Праваабаронцы перадалі заяву ўрадам Расеі, Украіны, Польшчы і іншых краінаў праз амбасады ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG