Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладому фронту” зноў адмовілі ў рэгістрацыі


Радыё Свабода Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў касацыйную скаргу незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб адмове ў рэгістрацыі.

Сёлета ў жніўні судзьдзя Менскага гарадзкога суду Зоя Савельева адмовіла “Маладому фронту” у задавальненьні пазову да ўправы юстыцыі гарвыканкаму і такім чынам падтрымала ранейшае рашэньне ўправы не рэгістраваць "Малады фронт".

”Малады фронт” патрабаваў ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб''яднаньнях і зарэгістраваць арганізацыю.

У ліпені міністэрства юстыцыі канчаткова адмовілася зарэгістраваць “Малады фронт”. Нагадаем, што за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ўжо былі пакараныя многія актывісты арганізацыі, распачатыя крымінальныя справы, фігурантамі якіх зьяўляюцца многія сябры МФ.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

• Менскі гарсуд пацьвердзіў рашэньне аб нерэгістрацыі “Маладога фронту”, 17.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG