Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: у кватэры актывіста міліцыя шукала мінэральныя ўгнаеньні


Радыё Свабода 5 кастрычніка ўвечары міліцыя правяла ператрус у кватэры дэмакратычнага актывіста са Сьветлагорску Тэльмана Маслюкова. Міліцыянты шукалі ў кніжных шафах… мінэральныя ўгнаеньні, да крадзяжу якіх нібыта меў дачыненьне адзін са сваякоў Масьлюкова. Прынамсі, так патлумачылі мэту ператрусу ўчастковы інспэктар Дзяніс Каткавец і сьледчы Дзьмітры Казак.

Калі ў шафе міліцыянты ўгледзелі падшыўку мясцовай незалежнай газэты “Рэгіянальныя навіны”, яны працяглы час кансультаваліся з кімсьці па мабільным тэлефоне. Аднак высьветлілася, што ў падшыўцы маецца толькі па адным асобніку “Рэгіянальных навін”. Нічога іншага “па справе мінэральных угнаеньняў” міліцыянты не знайшлі й не забралі.

Гэта ўжо ня першы ператрус у кватэры дэмакратычнага актывіста. Незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў кватэры спадара Масьлюкова міліцыя шукала “зброю й наркотыкі”.

Напрыканцы мінулага верасьня Тэльман Масьлюкоў быў дапытаны ў якасьці сьведкі ў мясцовым аддзяленьні КДБ па справе “Маладога фронту” й мажлівай датычнасьці да гэтай незарэгістраванай арганізацыі 17-гадовага студэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Арсеня Ягорчанкі, у доме якога таксама быў учынены ператрус без прысутнасьці бацькоў.

30 верасьня ахоўнікі зрабілі ператрусы ў кватэрах сяброў ПКБ Сьвятланы Міхальчанкі й Сяргея Дайнэкі – яны выступалі за захаваньне сацыяльных льготаў для інвалідаў, пэнсіянэраў і моладзі.

Гомель: Ператрус зьвязаны з справай “Маладога Фронту”, 5.10.2007 Суды арыштоўваюць за распаўсюд улётак, 24.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG