Суд не пагадзіўся з тым, што Саўмін мусіць сплаціць Беларускаму Хэльсынскаму камітэту 250 тысяч рублёў — кошт маёмасьці праваабарончай арганізацыі, якую сканфіскавала падатковая інспэкцыя.
Намесьнік старшыні БХК Алег Гулак расчараваны такім рашэньнем судзьдзі Кацярыны Караткевіч:
“Па-першае, Савет міністраў увогуле ня быў прадстаўлены на працэсе. Ён заварыў гэтую кашу, фактычна стварыў сытуацыю адмовы ад міжнароднага пагадненьня — і цяпер не адказвае на нашы запыты й запыты Эўрапейскай камісіі.
Па-другое, небясспрэчная пазыцыя суду, бо суд ня стаў дамагацца прысутнасьці прадстаўніка Савету міністраў. А прадстаўнік Міністэрства фінансаў проста ня ведаў акалічнасьцяў справы”.
Гэта ўжо другое рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду не на карысьць БХК.
Нагадаю, у сьнежні 2005 году суд пагадзіўся з падатковай інспэкцыяй Маскоўскага раёну Менску, што БХК у 2002 годзе мусіў плаціць падаткі з грантаў дапамогі Эўракамісіі.
Але БХК працягваў настойваць на тым, што зь ім абышліся незаконна і спасылаўся на міжнародную дамову адносна замежнай дапамогі ў праграме ТАСІS.
Беларускі ўрад сапраўды абяцаў, што з грантаў замежнай дапамогі паводле гэтай праграмы ня будуць браць падаткаў. Але на пачатку 2000-х гадоў зьмянілі парадак падаткаабкладаньня, і болей як на год падаткі на замежную тэхнічную дапамогу ўвялі.
Паводле праваабаронцаў, урадавыя чыноўнікі мусілі паклапаціцца, каб выправіць сытуацыю. “Урад не прымае законаў, але ў яго ёсьць права заканадаўчай ініцыятывы”, — нагадаў суду праваабаронца Гары Паганяйла, які лічыць, што ўрад бязьдзейнічаў.
Прадстаўнік Міністэрства фінансаў Юры Тодрык у судзе не згадзіўся з тым, што ўрад нічога не рабіў дзеля выкананьня міжнароднай дамовы пра тэхнічную дапамогу:
“Калі ў дамове пра гэта ёсьць, то адпаведна, я мяркую, такія захады рабіліся”.
Аднак спадар Тодрык не назваў пэўных захадаў з боку ўраду. Чыноўнік таксама заявіў, што БХК у 2002 годзе меў зарэгістраваць атрыманыя гранты паводле прэзыдэнцкага дэкрэту №6, каб мець ільготы у падатках.
Гары Паганяйла на гэта заўважыў, што дэкрэт №6 не распаўсюджваўся на грамадзкія арганізацыі.
Ці будзе БХК абскарджваць рашэньне судзьдзі Кацярыны Караткевіч, залежыць і ад матываў, на якія спашлецца судзьдзя. Пакуль іх не агалошвалі.
Алег Гулак не выключае новых пазоваў да дзяржаўных органаў:
“Па сутнасьці, дзяржава прадэманстравала, што ў яе ёсьць правы, а ў нас абавязкі, хаця паводле Канстытуцыі мусіць быць наадварот”.
Ужо болей за два гады дзейнасьць БХК фактычна паралізаваная, бо рахунак арганізацыі арыштавалі, а маёмасьць сканфіскавалі. На кіраўнікоў арганізацыі заводзілі крымінальную справу, якую потым закрылі.
Міністэрства фінансаў не жадае замірыцца з БХК, 13.09.2007 БХК не выключае, што ўрад захоча замірыцца, 13.09.2007