На мінулым саміце ў Санкт-Пецярбургу прэзыдэнт Казахстану прапанаваў вырашаць цягам кожнага году хаця б адно пытаньне ў рамках СНД. Аднак гэтую прапанову не зацьвердзілі. Колькасьць дамоваў садружнасьці расьце, але значная частка зь іх не выконваецца. Да прыкладу, пагадненьне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю, падпісанае яшчэ ў 1994 годзе.
“Пагадненьне аб свабодным гандлі спрабавалі рэалізаваць у СНД, якое па легендзе ёсьць інтэграцыйнай, а па сутнасьці, ёсьць рэгіянальнай арганізацыяй, – кажа прадстаўнік маскоўскага інстытуту СНД Уладзімер Жарыхін. – У рамках такой арганізацыі немагчыма сфармаваць зону свабоднага гандлю. У яе рамках хутчэй зручна праводзіць двухбаковыя перамовы і кансультацыі”.
Учора ўвечары кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі ня меў інфармацыі пра плянаваныя двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі ці іншых краінаў садружнасьці.
Лёгкі: “Я думаю, што многія моманты двухбаковыя вызначацца ўжо на месцы”.
Карэспандэнт: “Ці будзе асобная сустрэча з Уладзімерам Пуціным – пакуль невядома?”
Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча, у садружнасьці набываюць сілу “унутраныя паралельныя рухі”:
“СНД ужо, канечне, згубіла тую ролю, якую яно мела літаральна гадоў пяць таму. Сотні законаў не ратыфікаваныя дзяржавамі, якія ўваходзяць у склад СНД. Але гэты клюб для сустрэч прэзыдэнтаў застанецца”.
Станіслаў Шушкевіч, адзін са стваральнікаў СНД сказаў, што садружнасьць, як і раней, не вырашае актуальных пытаньняў:
“Пра тое, што СНД павінна было памерці, гаворка ідзе даўно. Але ёсьць такія пытаньні, для якіх яно патрэбна. Пасьля таго, як эканамічны камітэт быў перанесены ў Маскву, гэта фактычна расейская структура. І адбываецца там, дзе трэба Расеі”.
Паводле палітоляга Андрэя Фёдарава чарговыя саміты праводзяцца ўсяго толькі дзеля захаваньня іміджу, што, маўляў, СНД існуе:
“У прынцыповым сэнсе яны ўжо настолькі разышліся па розных накірунках –Цэнтральная Азія мае адны арыентыры, Украіна, Малдова – іншыя, Каўказ таксама іншыя. Немагчыма гэта зьляпіць”.
Аляксандар Лукашэнка супраць Аляксандра Вешнякова , 13.06.2007 Як камэнтуюць у Расеі і ў Беларусі інцыдэнт з расейскімі журналістамі , 29.11.2006
“Пагадненьне аб свабодным гандлі спрабавалі рэалізаваць у СНД, якое па легендзе ёсьць інтэграцыйнай, а па сутнасьці, ёсьць рэгіянальнай арганізацыяй, – кажа прадстаўнік маскоўскага інстытуту СНД Уладзімер Жарыхін. – У рамках такой арганізацыі немагчыма сфармаваць зону свабоднага гандлю. У яе рамках хутчэй зручна праводзіць двухбаковыя перамовы і кансультацыі”.
Учора ўвечары кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі ня меў інфармацыі пра плянаваныя двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі ці іншых краінаў садружнасьці.
Лёгкі: “Я думаю, што многія моманты двухбаковыя вызначацца ўжо на месцы”.
Карэспандэнт: “Ці будзе асобная сустрэча з Уладзімерам Пуціным – пакуль невядома?”
”СНД ужо, канечне, згубіла тую ролю, якую яно мела літаральна гадоў пяць таму”
Лёгкі: “Я думаю, што пакуль рана пра гэта казаць”.Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча, у садружнасьці набываюць сілу “унутраныя паралельныя рухі”: