Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі дзень менскага паэтычнага фэсту “Парадак словаў”


Севярын Квяткоўскі, Менск Паэтычны фэстываль “Парадак словаў” прэзэнтаваў сёньня сольны вечар вядомага ў Расеі паэта Цімура Кібірава. Міжнародны фэстываль ладзіцца ў Менску і Бабруйску з 2 па 7 кастрычніка.

Арганізатар “Парадку словаў” зь беларускага боку Мікалай Суліма:

“Вельмі папулярны паэт. Ён унівэрсальны паэт, на мой погляд: паэт, які здатны зьдзівіць і тэхнічна, і прымусіць перажываць моцныя эмоцыі”.

Адна з наведніц – маладая паэтка Валерыя Кустава – распавядае чаму прыйшла на сустрэчу зь Цімурам Кібіравым:

“Я начутая, што ён адзін з найлепшых расейскіх сучасных паэтаў. Сталага веку... На якога варта схадзіць. Ён карэнным чынам адрозьніваецца ад тых аўтараў, што выступалі на адкрыцьці фэстывлю, і будуць выступаць на закрыцьці”.

Валерыя Кустава зазначае, што ў Беларусі вельмі мала міжнародных творчых фэстаў, і што асноўная камунікацыя між творцамі адбываецца ў інтэрнэце:

“Напрыклад, учора я цалкам выпадкова сустрэла ў мэтро расейскага паэта Ігара Бялова, які выступаў на адкрыцьці фэстывалю. Мы пазналіся па юзэр-ніках. Ён сказаў, якія мае вершы чытаў, я падзялілася ўражаньні ад ягонай творчасьці”.

5 кастрычніка фэстываль “Парадак словаў” працягнецца ў Бабруйску.

• “In Вільня veritas” у Менску3.10.2007 Паэтычны фэстываль “Парадак словаў” адкрыўся ў бібліятэцы імя Пушкіна2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG