Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Яўген Будзінас


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня раніцай на 64-м годзе жыцьця памёр пісьменьнік Яўген Будзінас. Яўген Будзінас – аўтар вядомай кнігі “Дураки”, былы кіраўнік выдавецкай фірмы “Полифакт”, стваральнік Музэю матэрыяльнай культуры ў Дудутках.

Ягоная жонка Валерыя сказала карэспандэнту Свабоды:

“Гэта здарылася сёньня прыкладна а 9.30. Ён доўга хварэў на рак, цягам трох гадоў і сёньня ён памёр. Апошні тыдзень ён знаходзіўся ў лякарні, бо стан быў цяжкі і трэба было быць пад наглядам. Шанцаў ужо не было, але каб аблегчыць пакуты ён быў у лякарні. Хаця дагэтуль, нягледзячы на вельмі цяжкі стан, мы яшчэ ў мінулыя выходныя прымалі гасьцей. Гэта быў рак прастаты, адразу чацьвёртая стадыя, і мы пераўзышлі ўсе тэрміны - з такім жывуць два месяцы, а ён жыў тры гады.

Яшчэ зусім нядаўна быў у Эўропе, у Амстэрдаме...Канечне, ён ведаў ступень усяго.

Яшчэ раніцай сёньня зь ім размаўляла лекар, а потым яму стала дрэнна. Рэанімацыя і ўсё...”.

Фрагмэнт апошняга інтэрвію Яўгена Будзінаса:



• Літаратары бяз дому, або дзе сёньня месца пісьменьніка?, 7.08.2006 • Я.Будзінас: "Былі чуткі, што Тозік – адзін з прэтэндэнтаў на ўладу", 17.04.2006 • Моц і слабасьць беларускай намэнклятуры, 16.04.2006
XS
SM
MD
LG