Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Товарища” і “Народную волю” пералічылі і адпусьцілі


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30 тысяч асобнікаў газэты “Товарищ” і 11 тысяч асобнікаў “Народнай волі”. Начальнік Дубровенскай міліцыі загадаў адвезьці газэты ў райаддзел унутраных справаў.

У міліцыі карэспандэнту “Свабоды” патлумачылі, што газэты затрымалі “для праверкі дакумэнтаў” і праз паўгадзіны вызвалілі.

Аўтобус, які вез наклады газэтаў са Смаленску, дзе яны друкуюцца, спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі недалёка ад расейска-беларускай мяжы.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Дзьмітры Яненка сказаў:

“Іх завезьлі ў РАУС Дуброўна. Пералічылі колькасьць накладу. Супаставілі з накладнымі, паглядзелі, што ўсё добра, і адпусьцілі. Можа, не было такой цэнтралізаванай каманды, каб затрымаць нашы газэты. Можа, яны хацелі паглядзець, што было надрукавана ў гэтых газэтах, якая была тэма”.

• Газэту “Товарищ” сканфіскавалі, каб праверыць , 27.09.2007 • Аўтамабілі з газэтай “Товарищ” затрыманы , 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG