Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Сяргей Гайка


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ГАЙКА Сяргей (1912, в. Ясьвілы Гарадзенскай губ. -- 11.5.1989, Сібір), стыльрэдактар. У пачатку 1930-х вучыўся ў МБПТ разам з Л.Калюгам, Л.Мараковым (брат В.Маракова), С.Астрэйкам, У.Дудзіцкім, М.Кавылём, Ф.Гінтаўтам, У.Сядурам. Пасьля сканчэньня працаваў у бел. пэрыядычных выданьнях у Менску. Арыштаваны ГПУ БССР 25.2.1933 у справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны 10.8.1933. Сасланы ў Сібір, дзе і застаўся пасьля вызваленьня. У 1980-я г. перапісваўся з Я.Брылём. Рэабілітаваны 24.8.1956. Кр.: НАРБ, ІКР.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG