Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча запрасіла назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкія выбары


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча зьмяніла сваю пазыцыю і запрасіла на парлямэнцкія выбары, што адбудуцца 21 кастрычніка, назіральнікаў ад АБСЭ

Пасьля сустрэчы з амбасадарам Крыстыянам Строхалем, які ўзначальвае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, што месьціцца ў Варшаве, міністар замежных справаў Польшчы Ганна Фатыга заявіла, што “МЗС і АБСЭ пагадзіліся, што да ўмоваў назіраньня за выбарамі ў Польшчы”.

“АБСЭ заявіла, што Польша – гэта краіна са стабільнай дэмакратыяй”, - падкрэсьліла спадарыня міністар, а менавіта такіх словаў перадусім чакаў польскі бок ад АБСЭ пасьля таго, як два тыдні таму Варшава адмовілася прыняць назіральніка ад гэтай арганізацыі.

“Гэта ставіць нас у адзін шэраг з краінамі трэцяга сьвету”, - заявіў тады прадстаўнік МЗС Робэрт Шаняўскі. У Варшаве былі незадаволеня таксама “тонам і ўзроўнем ліста, які АБСЭ накіравала польскім уладам у справе назіраньня за выбарамі”. Цяпер тэкст ліста зьменены, а АБСЭ падкрэсьлівае, што прысутнасьць назіральнікаў на польскіх выбарах не азначае, што ў краіне існуе пагроза дэмакратыі.

Польская апазыцыя ад самога пачатку крытыкавала ўлады, заяўляючы, што адмова назіральнікам з боку Польшчы можа быць выкарыстаная пазьней такімі краінамі, як, напрыклад Беларусь, каб таксама не пусьціць назіральнікаў і спаслацца на прыклад Варшавы.

Між тым амбасадар Строхал выказаў шкадаваньне з нагоды таго, што канфлікт вакол назіральнай місіі АБСЭ быў выкарыстаны польскімі палітыкамі ў перадвыбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG