На менскай плошчы Незалежнасьці за дзьве гадзіны да пачатку працы сэсіі Палаты прадстаўнікоў зьявіліся кіраўнікі Менскай міліцыі і спэцслужбаў.
А дзясятай раніцы некалькім рэгіянальным актывістам дэмакратычнага руху, якіх спэцназаўцы ня ведалі ў твар, удалося прайсьці ў будынак Дому ўраду, каб перадаць подпісы грамадзянаў супраць скасаваньня льготаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
А.Лябедзька: “Якая краіна — такі й парлямэнт”
Праз паўгадзіны да іх далучыліся яшчэ некалькі чалавек, але калі на плошчу выйшаў Анатоль Лябедзька, спэцназаўцы ўтварылі жывы ланцуг і перакрылі яму шлях.
![Анатоля Лябедзьку не пускаюць у Дом ураду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/8B6B9751-7771-48A5-A310-066D5745250D.JPG)
![Анатоля Лябедзьку не пускаюць у Дом ураду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/B266D603-BD1A-4ECA-8C91-81422210F741.JPG)
![Анатоля Лябедзьку не пускаюць у Дом ураду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/896FF33B-0A44-465E-9AF8-88CA88962920.JPG)
![Анатоля Лябедзьку не пускаюць у Дом ураду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/0B0A2623-907D-47EE-8D42-40205A93496E.JPG)
Потым па рацыі прагучала каманда “Прапусьціць” — і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам з Валянцінай Палевіковай і Сяргеем Калякіным прайшлі ў будынак.
Анатоль Лябедзька ў Доме ўраду запатрабаваў кнігу скаргаў:
“Якая краіна — такі й парлямэнт. Мне сорамна, бо я тут шэсьць гадоў адпрацаваў. Тады ў галаву б нікому не прыйшло не пускаць людзей у будынак. Тое, што сёньня адбываецца, папросту ганебна.
Напісалі, што частку людзей фізычна не пусьцілі, парушылі іх канстытуцыйныя правы. Чатыры скаргі ў кнізе азначаюць толькі адно — нікому яны не патрэбныя. Мы напісалі цяпер тэксту значна больш, чым там за тры гады”.
“Будзем чакаць, што далей”
Сацыяльныя пікеты, збор подпісаў грамадзянаў у Палату прадстаўнікоў і пачатак працэдуры адкліканьня некаторых дэпутатаў — усё гэта частка падрыхтоўкі да “Сацыяльнага маршу”.
Старшыня аргкамітэту Валеры Ўхналёў паведаміў “Свабодзе”:
“Ім не хапае розуму, бо вось гэты ланцуг стаіць са спэцназаўцаў, бо яны ўчынілі бойку зь Лябедзькам, не пускалі яго... Калі б улада была б разумнейшая, то зразумела, што прайшлі ўсе, хто жадаў прыйсьці да дэпутата за пяць хвілінаў.
Аддалі б усе тыя подпісы, якія яны сабралі. Якім чынам бы рэагавалі дэпутаты — гэта ўжо іншая справа. Будзем чакаць, што далей”.
![Ініцыятары збору подпісаў грамадзянаў за вяртаньне сацыяльных ільготаў каля Дома ўраду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/1C28DCE8-4204-4B77-9EF3-D4BB5EE36F65.JPG)
![Ініцыятары збору подпісаў грамадзянаў за вяртаньне сацыяльных ільготаў каля Дома ўраду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/B37642B4-6351-422A-906E-E31E242462AB.JPG)
Прадстаўнікі апазыцыі ня вераць, што лісты з подпісамі агучаць на сэсіі
Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС перадалі подпісы не асобна дэпутатам, а ў камісію.
Сярод іх быў Васіль Сіліверст з Гомельшчыны:
“Вельмі шмат пытаньняў, якія тычацца нас, чарнобыльцаў. Фактычна, гэта вырашэньне нашага жыцьця і нашай сьмерці”.
Аляксандар Ваўчанін з Барысава дадаў:
“Гэтае пытаньне трэба вырашаць, бо сёньня Беларусь — адзіная краіна, дзе адмененыя ўсе кампэнсацыі і льготы. Трэба й міжнародны статус ліквідатара наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта катастрофа ўсясьветнага маштабу, і мы абаранялі ня толькі Беларусь, але і ўвесь сьвет”.
![Ініцыятары збору подпісаў грамадзянаў за вяртаньне сацыяльных ільготаў каля Дома ўраду, Менск, 2.10.2007](http://gdb.rferl.org/E7D4FFD0-E8BE-4CB6-8985-51D1D517A6E1.JPG)
Прадстаўнікі апазыцыі ня вераць, што лісты з подпісамі грамадзянаў і патрабаваньнем не забіраць льготы агучаць на паседжаньні сэсіі. Але апазыцыянэры будуць зьбіраць подпісы і далей, каб мець аргумэнты для зьмены сацыяльнай палітыкі ў краіне.
Апазыцыянэры панясуць сабраныя подпісы ў Палату прадстаўнікоў, 2.10.2007 У Менску затрыманыя рэгіянальныя актывісты, 1.10.2007