Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзіма Папова абралі старшынём Палаты прадстаўнікоў


Уладзімер Глод, Менск "За" В.Папова прагаласавала – 94 дэпутата, "супраць" – 13. "За" Сяргея Гайдукевіча 5 галасоў, "супраць" – 102.

Камэнтары на абраньне Вадзіма Папова - пазьней на нашым сайце і ў эфіры

Папоў Вадзім Аляксандравіч

Нарадзіўся 5 ліпеня 1940 году.

Вышэйшая адукацыя.

Працаваў выкладчыкам прафэсійна-тэхнічнай вучэльні, быў дырэктарам саўгасу імя Калініна Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці, працаваў на розных пасадах у камсамоле і КПБ.

Працаваў генэральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб''яднаньня "Магілёўаблаграпратэхснаб", ААТ "Аграпрамсэрвіс" Магілёўскай вобласьці, першым намесьнікам міністра, міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу другога скліканьня.

Быў старшынём Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня.

Да абраньня старшынём Палаты прадстаўнікоў зьяўляўся кіраўнікоў сталай Камісіі па міжнародных справах і сувязяў з СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG