Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты перашкаджалі перадаць подпісы супраць скасаваньня льготаў


Любоў Лунёва, Менск Каля 20 актывістаў дэмакратычнага руху ў будынку Палаты прадстаўнікоў. Яны спрабуюць перадаць дэпутатам подпісы з патрабаваньнем зьмяніць закон, які скасоўвае льготы.

На плошчы ля будынку знаходзяцца міліцыянты, супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта і байцы спэцназу.

Кіраўнік Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька спрабаваў дайсьці да будынку, каб перадаць подпісы, але спэцназаўцы перашкаджалі яму.

Калі А.Лябедзька патрапіў унутр будынку, ён запатрабаваў кнігу скаргаў, каб зафіксаваць факты перашкодаў з боку міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG