Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>У Менск зьбіраецца спэцдакладчык Андрэа Рыгоні</B>


Алесь Дашчынскі З афіцыйным візытам у Беларусь зьбіраецца спэцдакладчык палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Ён будзе знаходзіцца ў Менску з 16 па 19 кастрычніка. Спадар Рыгоні мяркуе азнаёміцца з агульнай сытуацыяй ў краіне, пэрспэктывамі выбарчай кампаніі, магчымасьцю дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька.

“Пра гэту паездку спадар Рыгоні гаварыў яшчэ падчас нашай першай сустрэчы зімой бягучага года. Канечне, было б лягічней, каб ён наведаў Беларусь падчас Эўрапейскага маршу, каб у канцэнтраваным выглядзе можна было атрымаць адказ на тыя пытаньні, якія яго хвалююць. Але ж, натуральна, у дэпутатаў свае пляны, свае маршруты дзеяньня. Ён плянуе сустрэцца як з афіцыйным бокам, так і сустаршынямі Палітрады аб’ядных дэмсілаў і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці”. • Новы дакладчык па Беларусі выступае за дыялёг з уладай і апазыцыяй, 14.02.2007 • У ПАРЭ чакаюць рухаў зь беларускага боку, 17.04.2007 • ПАРЭ лічыць, што дыялёг трэба пачынаць з вызваленьня палітвязьняў, 17.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG