Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя рэгіянальныя актывісты


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху з Барысава.

Зьміцер Бародка, Леанід Навіцкі і Сьвятлана Гарохавік знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Іх паплечнікі ня выключаюць, што ўсіх абвінавацяць у дробным хуліганстве, каб раніцай адвезьці ў суд.

Леанід Навіцкі літаральна некалькі гадзінаў пабыў на волі пасьля 10 сутак арышту за распаўсюд эўрапейскай сымболікі, якую ў яго знайшлі пад час ператрусу.

Назіральнікі лічаць, што напярэдадні акцыі 2 кастрычніка, калі рэгіянальныя актывісты панясуць подпісы грамадзянаў супраць скасаваньня ільготаў у Палату прадстаўнікоў, колькасьць прэвэнтыўных затрыманьняў можа падвысіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG