Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада дапамагла арганізатарам “Сацыяльнага маршу”


Любоў Лунёва, Менск Сябры аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Сацыяльнага маршу” падсумавалі вынікі пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў, што адбыліся 30 верасьня ў шэрагу рэгіёнаў краіны.

Старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін паведаміў, што 30 верасьня сабрана некалькі дзясяткаў тысяч подпісаў супраць адмены сацыяльных ільготаў. Дакладныя лічбы пакуль невядомыя.

Арганізатары “Сацыяльнага маршу” апавялі, што разьлічваюць на тых людзей, якія расчараваліся ў палітыцы Аляксандра Лукашэнкі, але і ў апазыцыі ня бачаць пэрспэктывы.

Гаворыць Анатоль Лябедзька:

“Сацыяльная кампанія, “Сацыяльны марш” ёсьць інструмэнтам дасягненьня галоўнай задачы. Тут трэба спалучаць: мы клічам цябе да сябе і мы прыходзім да цябе. Мы клічам да сябе больш актыўных, хто пераступіў праз страх і выйшаў на вуліцу. Але мы абавязаныя прыходзіць да тых, хто ўжо расчараваўся ва ўладзе, але пакуль і ў нас ня бачыць рэальнай альтэрнатывы”.

На прэс-канфэрэнцыі сябры аргкамітэту заявілі, што падрыхтавалі лісты на імя міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, міністра адукацыі Аляксандра Радзькова і старшыні КДБ Юр’я Жадобіна. Арганізатары акцыі пажартавалі, што ўдзячныя тым за рэкляму восеньскіх акцыяў апазыцыі.

Сябры аргкамітэту кажуць, што ў навучальных установах ад вучняў і студэнтаў патрабуюць пісьмовага пацьвярджэньня, што яны ня будуць удзельнічаць у “Эўрапейскім” і “Сацыяльным” маршах. Пры гэтым паведамляецца дата і месца правядзеньня акцыяў.

Гаворыць Сяргей Калякін:

“Міністру Навумаву, міністру Радзькову, а таксама старшыню КДБ Жадобіну мы ўдзячныя за тую моцную інфармацыйную падтрымку нашай дзейнасьці, якую яны распачалі ў рэспубліцы. Гэта нейкая нэрвовасьць. Яны ня ведаюць, як адэкватна рэагаваць, а ад іх патрабуюць дзеяньняў. Іхныя дзеяньні адбываюцца такім чынам, што яны, па-мойму, наносяць большыя страты ўладзе і больш дапамагаюць нам”.

Старшыня аргкамітэту Валеры Ўхналёў паведаміў пра падрыхтоўку да “Сацыяльнага маршу”:

“У межах гэтай кампаніі будзем праводзіць ня толькі пікеты, але мы будзем працягваць зьбіраць подпісы, хадзіць у Палату да дэпутатаў, трэсьці іх, каб зьмянялі сваю дзейнасьць.

Мы будзем пісаць пазовы ў суды на незаконныя дзеяньні міліцыі, уладаў. Будзем зьвяртацца ў пракуратуру, ва ўсе органы ўлады. Будзем накіроўваць адкрытыя лісты міліцыянтам, супрацоўнікам КДБ, каб уздымаць гэтую хвалю”.

2 кастрычніка пачнецца сэсія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Актывісты апазыцыі маюць намер падаць сабраныя подпісы дэпутатам, каб тыя не прымалі закону, які пазбавіць сацыяльных ільготаў неабароненых людзей.

• А.Лябедзька: “Гэта самая лепшая акцыя апазыцыі”, 30.09.2007 • У рэгіёнах міліцыянты палявалі за ўлёткамі і газэтамі, 30.09.2007 • В.Ухналёў: Усё роўна людзі даведаюцца пра “Сацыяльны марш”, 28.09.2007 • Магілёўшчына: улады забаранілі ўсе 12 плянаваных пікетаў, 28.09.2007 • Як ідзе падрыхтоўка да Сацыяльнага маршу?, 28.09.2007 • Міліцыянты патрабуюць распіскі наконт “Сацыяльнага маршу”, 27.09.2007 • Горадня: пікетаў супраць адмены льготаў не дазволілі, 27.09.2007 • В.Івашкевіч: “Няма нікога, хто б выступіў супраць правядзеньня “Эўрапейскага маршу”, 21.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG