“Я думаю, што гэта ўжо сакрэт Палішэнэля, што вынікі выбараў ва Ўкраіне вырашалі наступны этап разьвіцьця падзеяў на постсавецкай прасторы. Маецца на ўвазе ці адкат назад, у імпэрыю (можа быць, часовы, але ж усё ж адкат), ці, наадварот, зьмены ў бок пераўтварэньняў, а менавіта, пераўтварэньняў у Беларусі.
Пра гэта мне даводзілася чуць яшчэ гадоў восем таму ў розных краінах, у розных колах. Ды яно выглядае, калі паглядзець на мапу, на беларускі клін у Эўропу, дык бачна, што гэта ненатуральныя абрысы. Мяжа Эўропы мусіць быць там, дзе ёй вызначана быць гісторыяй, дзе яна была ўвесь час – за Смаленскам ці за сучаснай усходняй мяжой Беларусі.
Вынікі ўкраінскіх выбараў і паказваюць, што працэс усталяваньня эўрапейскай мяжы па ўсходняй мяжы Беларусі пойдзе значна хутчэй”.