Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя забрала ў сьветлагорскага камуніста партбілет


Алесь Дашчынскі Учора ўвечары быў праведзены ператрус у актывіста ПКБ са Сьветлагорску Сяргея Дайнэкі.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што спадар Дайнэка знаёмы са Сьвятланай Міхальчанкай. У яе былі канфіскаваны лістоўкі, прысьвечаныя Сацыяльнаму маршу, а потым праведзены ператрус дома.

Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус на кватэры спадара Дайнэкі, ня толькі ў ягоным пакоі, але й на кухні, у спальні, у залі, а таксама ў склепе.

Міліцыянты забралі ягоны партбілет, нумары газэты “Товарищ”, блянкі з подпісамі па вылучэньні спадара Дайнэкі ў дэпутаты мясцовых саветаў, нумары газэты “Вольная думка”, калекцыю налепак, блянкі па зборы подпісаў кампаніі “За свабоду”, рэзалюцыі кангрэсу дэмсілаў і іншыя рэчы.

• Сьветлагорcк: на кватэры С.Міхальчанкі праводзяць вобыск, 30.09.2007

• У рэгіёнах міліцыянты палявалі за ўлёткамі і газэтамі, 30.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG