Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорcк: на кватэры С.Міхальчанкі праводзяць вобыск


Алесь Дашчынскі Сёньня ў Сьветлагорску міліцыянты затрымалі актывістак ПКБ Сьвятлану Міхальчанка і Вольгу Янкоўскую , якія распаўсюджвалі лістоўкі зь інфармацыяй пра адмену льгот.

У горадзе плянавалася правесьці 11 сацыяльных пікетаў, аднак усе яны былі забаронены ўладамі. Сьвятлана Міхальчанка сказала:

“Мы і не пашлі на тыя месцы, дзе меркавалі правесьці пікеты. Мы ўзялі лістоўкі і пайшлі на “Маладзёжны” рынак. Я стаяла з партфэлем і ў мяне было больш за 300 лістовак. Я ніякіх дзеяньняў не прадпрымала. Аднак міліцыянты адвялі ў апорны пункт”.

Вольга Янкоўская мела з сабой каля 20 лістовак і пасьпела некалькі зь іх раздаць на рынку. Яе таксама затрымалі.

У абедзьвюх жанчын правялі дагляд асабістых рэчаў і сканфіскавалі лістоўкі. Потым выклікалі сьледчага і правялі вобыск на кватэры. Міліцыянты знайшлі на кватэры, дзе жывуць спадарыні Міхальчанка і В.Янкоўская яшчэ сем лістовак. Яны таксама былі сканфіскаваныя.

Паводле С.Міхальчанкі, яе вінавацяць у адміністрацыйным правапарушэньні, у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG