Новы законапраект мае быць разгледжаны ўжо на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, а зацікаўленая грамадзкасьць амаль ня ведае ягонага зьместу. Таму і зьявілася ідэя распачаць шырокі дыялёг, – кажа ініцыятар абмеркаваньня Алег Трусаў:
“Спадзяемся, што гэта толькі пачатак, што беларускае грамадзтва ўважліва аднясецца да меркаванага закона”.
Як заяўляюць у Таварыстве беларускай мовы, паводле міжнароднай практыкі мова замацоўваецца юрыдычна, калі яна на высокім узроўні разьвіцьця і выкарыстаньня. У Беларусі цяпер сытуацыя адваротная. Аднак прысутны на сустрэчы дырэктар дзяржаўнага Інстытуту мовазнаўства Аляксандр Лукашанец заявіў пра патрэбу законапраекту:
“Зараз мы маем разнабой у правапісе. Я лічу, што ў гэтым пытаньні трэба паставіць кропку”.
Навукоўцы нагадваюць: паводле апошняга перапісу, 72% жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай, а размаўляюць на ёй каля 30%. Аднак новы законапраект не скіраваны на паляпшэньне гэтага становішча. Больш за тое, ён таксама мае мноства хібаў, – заявіў удзельнікам абмеркаваньня мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка:
“На жаль, у той рэдакцыі правапісу, якую мы сёньня разглядаем, збольшага захоўваюцца ўсе тыя хібы і няма адказу на тыя выклікі, перад якімі стаяла нашая правапісная рэальнасьць у 1980-я гады”.
Навуковец Уладзімер Содаль мяркуе, што сучасная беларуская мова сапраўды патрабуе ўпарадкаваньня. Але якія мэты мае гэты законапраект – невядома, кажа ён:
Па выніках круглага стала ў пытаньнях законапраекту “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” ягоныя ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі ўлады надрукаваць праект закону ў дзяржаўных СМІ, правесьці навуковую канфэрэнцыю з удзелам зацікаўленых навукоўцаў, прадстаўнікоў грамадзкасьці і ўлады.
Дэпутаты ўзяліся за беларускую арфаграфію і пунктуацыю, 31.07.2007 Перайсьці на новыя правілы артаграфіі і пунктуацыі хочуць у 2010 годзе, 27.07.2007
“Спадзяемся, што гэта толькі пачатак, што беларускае грамадзтва ўважліва аднясецца да меркаванага закона”.
Як заяўляюць у Таварыстве беларускай мовы, паводле міжнароднай практыкі мова замацоўваецца юрыдычна, калі яна на высокім узроўні разьвіцьця і выкарыстаньня. У Беларусі цяпер сытуацыя адваротная. Аднак прысутны на сустрэчы дырэктар дзяржаўнага Інстытуту мовазнаўства Аляксандр Лукашанец заявіў пра патрэбу законапраекту:
“Зараз мы маем разнабой у правапісе. Я лічу, што ў гэтым пытаньні трэба паставіць кропку”.
Навукоўцы нагадваюць: паводле апошняга перапісу, 72% жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай, а размаўляюць на ёй каля 30%. Аднак новы законапраект не скіраваны на паляпшэньне гэтага становішча. Больш за тое, ён таксама мае мноства хібаў, – заявіў удзельнікам абмеркаваньня мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка:
“На жаль, у той рэдакцыі правапісу, якую мы сёньня разглядаем, збольшага захоўваюцца ўсе тыя хібы і няма адказу на тыя выклікі, перад якімі стаяла нашая правапісная рэальнасьць у 1980-я гады”.
В.Вячорка: "У той рэдакцыі правапісу, якую мы сёньня разглядаем, няма адказу на тыя выклікі, перад якімі стаяла нашая правапісная рэальнасьць у 1980-я гады”.
Новы законапраект, сярод іншага, прадугледжвае забарону ўжываньня так званай “тарашкевіцы”, з выкарыстаньнем мяккага знаку, а таксама абавязковае напісаньне слова “прэзыдэнт” зь вялікай літары.Навуковец Уладзімер Содаль мяркуе, што сучасная беларуская мова сапраўды патрабуе ўпарадкаваньня. Але якія мэты мае гэты законапраект – невядома, кажа ён:
У.Содаль: "Якой ёсьць гэтая задума – ці гэта мэта ўпарадкаваць, ці паўплываць на недзяржаўныя мэдыі, каб празь сілу закона закрыць гэтыя газэты? Невядома....”
“Ёсьць у нашай мове рэчы, якія даўно вартыя ўнармаваньня. А тое, што будуць пісаць прэзыдэнт зь вялікай літары – гэта на мову не ўплывае. Так што разгадаць, якой ёсьць гэтая задума – ці сапраўды гэта мэта ўпарадкаваць, ці гэта паўплываць на недзяржаўныя мэдыі, каб празь сілу закона паралізаваць, закрыць гэтыя газэты? Невядома....”Па выніках круглага стала ў пытаньнях законапраекту “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” ягоныя ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі ўлады надрукаваць праект закону ў дзяржаўных СМІ, правесьці навуковую канфэрэнцыю з удзелам зацікаўленых навукоўцаў, прадстаўнікоў грамадзкасьці і ўлады.
Дэпутаты ўзяліся за беларускую арфаграфію і пунктуацыю, 31.07.2007 Перайсьці на новыя правілы артаграфіі і пунктуацыі хочуць у 2010 годзе, 27.07.2007