Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягвае працу судовы канвэер у Берасьці


Радыё Свабода, Берасьце На 620 тысяч рублёў аштрафаваная берасьцейская актывістка Кацярына Бельская. Суд палічыў яе ўдзельніцай несанкцыянаванага сходу. Нагадаем, 19 жніўня ў Берасьці адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, удзельнікаў якой затрымала міліцыя.

Спачатку суд вярнуў пратакол аб правапарушэньні на дапрацоўку ў аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Пратакол міліцыянты перараблялі паўмесяца. Потым разгляд пераносілі ў сувязі з тэрміновымі судамі над іншымі актывістамі.

Судзьдзя Сьмірнова прыняла рашэньне толькі сёньня пасьля абеду. Моладзевы актывіст Юрка Бакур лічыць, што суд над Кацярынай несумленны:

“Яна ідзе па частцы трэцяй таго самага артыкулу 23.34, па якім судзілі Паўла Севярынца і Андрэя Шарэнду. Але сёньня на абвяшчэньні прысуду міліцыянты не прысутнічалі. Гэта значыць, яны ведалі, што на суткі яе садзіць ня будуць”.

Праваабаронца Ўладзімер Малей так пракамэнтаваў сёньняшні суд:

“Судзьдзя ўжо вызначыла, што “Ваша прысутнасьць на гэтым сходзе зьяўляецца падставай для суду прыняць рашэньне пра тое, што вы ў гэтым сходзе ўдзельнічалі”. Таму яна выносіць свой прысуд: журналістам — папярэджаньне, астатнім — дзьве-тры базавыя велічыні, а па частцы трэцяй 20 базавых альбо адміністрацыйны арышт”.

Гэта ўжо адзінаццаты абвінаваўчы вырак судзьдзі Сьмірновай пасьля недазволенай прэзэнтацыі 19 жніўня. Разам склалі чатырнаццаць пратаколаў. Усе прысуды абскарджаныя ў судах вышэйшай інстанцыі.

Актывістаў Паліну Панасюк і Віталя Сымоніка, якія прыйшлі 26 верасьня на суд Андрэя Шарэнды й затрымалі за непадпарадкаваньне міліцыі, адпусьцілі на волю да судовага разгляду.

Такое рашэньне прыняла ўчора судзьдзя Руслана Сянько. Яна перадала справу ў суд Ленінскага раёну Берасьця — паводле месца затрыманьня абодвух.

• Дзяўчыну з фотаапаратам закулі ў кайданкі і кінулі ў “бобік”, 26.09.2007 • Берасьце: удзельнікі сустрэчы з П.Севярынцам ня хочуць ісьці ў суд, 7.09.2007 • Берасьце: суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам, 5.09.2007 • Берасьце: працягваюцца суды над актывістамі, 3.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG