Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне ўлады не дазволілі ніводнага пікету супраць адмены льготаў


Радыё Свабода Шэсьцьдзесят дзевяць пікетаў супраць адмены сацыяльных льготаў замовілі на 30 верасьня актывісты аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці.

Дваццаць восем зь іх мелі адбыцца ў абласным цэнтры, трынаццаць — у Сьветлагорску, дзесяць — у Рагачове, пяць пікетаў — у Рэчыцы, а таксама ў Мазыры, Калінкавічах, Петрыкаве.

Аднак мясцовыя выканаўчыя камітэты не дазволілі ніводнай акцыі.

Да прыкладу, Гомельскі гарвыканкам, адмаўляючы, спасылаўся на парушэньне заяўнікамі артыкулу 14 закону “Аб масавых мерапрыемствах…” — нібыта “заявы ня ўтрымліваюць зьвестак пра прозьвішча, імя й імя па бацьку грамадзянаў, якія зьвярнуліся па дазвол”. А ў другім выпадку чыноўнікі заявілі, што замовы падалі “пазьней, чым за 15 дзён да даты правядзеньня масавага мерапрыемства”.

Як патлумачыў адзін з заяўнікаў пікету, гомельскі актывіст Уладзімер Сякерка, гэта “звычайныя адгаворкі: замовы накіраваныя заказнымі лістамі поштай 14 верасьня, за 16 дзён да пікету”.

А вось як тлумачыць адмову супрацоўніца Гомельскага гарвыканкаму Алена Шувалава:

“Прычына, паводле якой адмовілі, патлумачаная. Я лічу, што дастаткова. Дапаўненьняў якіх-небудзь у мяне няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG