Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Калінкіна: “Барацьба з карупцыяй у Беларусі – барацьба не з прычынай, а з наступствамі”


Радыё Свабода Паводле ўзроўню карумпаванасьці Беларусь займае 150-е месца са 180 краін сьвету. Такая ацэнка міжнароднай арганізацыі Transparency International, зьмешчаная у апошняй штогадовай справаздачы. Чаму не дае плёну барацьба з карупцыяй у Беларусі? Гэтае пытаньне наш аглядальнік Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з шэф-рэдактарам газэты “Народная воля” Сьвятланай Калінкінай.

Цыганкоў: "Transparency International зноў паставіла Беларусь на адно з апошніх месцаў. Але мы ледзь не штодня чытаем паведамленьні, што чарговы чыноўнік пасаджаны за хабар. Ці няма тут супярэчнасьці? І барацьба з карупцыяй узмацняецца, і карумпаванасьць узмацняецца?"

Калінкіна: “Барацьба з карупцыяй у Беларусі – гэта барацьба не з прычынай, а з наступствамі. Такая барацьба бессэнсоўная. Калі ў краіне вельмі часта зьмяняецца заканадаўства, калі на кожнай паперцы чыноўнік павінен паставіць візу, калі ад ягонага асабістага рашэньня залежыць лёс цэлага бізнэсу альбо вялікага кантракту – то карупцыі ня быць ня можа.

І таму няма ніякага плёну ад той барацьбы, што вядуць улады, хаця яны ствараюць усё новыя і новыя структуры. Але ніякага выніку гэта ня дасьць, пакуль краіна не пяройдзе на цывілізаваныя мэтады кіраваньня”.
Няма ніякага плёну ад той барацьбы з карупцыяй, што вядуць улады, хаця яны ствараюць усё новыя і новыя структуры. Але ніякага выніку гэта ня дасьць, пакуль краіна не пяройдзе на цывілізаваныя мэтады кіраваньня


Цыганкоў: “Што трэба зрабіць, каб карупцыі ў Беларусі стала менш?”

Калінкіна: “Рэцэпт ад гэтай хваробы вядомы. Гэта дэмакратычныя выбары кіраўнікоў усіх узроўняў,– тады кіраўнікі даюць справаздачу людзям, а ня нейкім структурам ці асобам, што іх ставяць і прыкрываюць. Гэта эканамічныя рэформы, абсалютна адкрытыя інвэстыцыйныя конкурсы і тэндэры. Гэта высокія заробкі ў эфэктыўных чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія добра кіруюць сваімі прадпрыемствамі. Гэта разьвіцьцё прыватнага бізнэсу і нармальныя законы”.

• Беларусь – адна з самых карумпаваных краінаў на постсавецкай прасторы, 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG