Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вечарыну Купалы ў Магілеве прыйшлі пераважна дзяўчаты


Радыё Свабода У Магілёве адзначылі 80-годзьдзе выхаду асобным выданьнем паэмы Янкі Купалы “Магіла Льва”. Літаратурная вечарына з нагоды юбілею адбылася ў Магілёўскай абласной бібліятэцы. Да юбілею літаратурны фонд Беларусі перадаў бібліятэцы асобнік рарытэтнай цяпер кніжкі з паэмай. Арганізаваць вечарыну дапамагла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы.

Урыўкам з купалавай паэмы пачалася вечарына. На яе сабраліся ў асноўным дзяўчаты.

Пра легенду, у якой адна з вэрсіяў паходжаньня Магілёва, і Купалаву паэму распавёў магілёўскі гісторык Ігар Пушкін. Для яго паэма “Магіла льва” будзе актуальнай для беларусаў яшчэ доўгі час:

“Гэта ўсьведамленьне, адкуль пайшло наша імя – імя чалавека, грамадзтва, нацыі і гораду. Два падыходы: магіла – гэта згуба, гэта сьмерць. Гэтае імя пайшло альбо ад таго, што тут забівалі людзей, альбо зьвязана з каханьнем, з жыцьцём, з будучыняй. Я лічу, што Машэка і Прадслава -- наша будучыня. Гэта -- каханьне вольнага чалавека.

Так і сёньня: якім мы бачым Магілёў? Якім павінен быць Машэка – вольным і каханым, альбо чалавекам ў роспачы -- “што ж я нарабіў?”, лічыць Ігар Пушкін

Як сёньняшнія магілёўцы разумеюць паэму “Магіла льва”? Вось меркаваньні дзяўчат:

“Забіла яго тая дзяўчына, якую ён дужа кахаў. Можа, праз гэта, тое, што яго пахавалі, і зьявілася назва “Магіла льва”. Канешне, вельмі актуальна. Праз жанчын шмат чаго адбываецца”.

“Што для мяне Машэка? Ён мог бы стаць брэндам гораду. Машэка для мяне ня столькі вобраз няшчаснага каханьня, колькі вобраз вольнага чалавека”;

Хлопцы ўспрымаюць паэму інакш:

“Машэка – гэта беларускі сымбаль змаганьня за свабоду. Ён быў асілкам напачатку, пакуль яму ня сталі рабіць крыўды. Вось ён і пачаў помсьціць за сваю крыўду”.

“Для мяне Машэка прыклад для перайманьня. Сюжэт паэмы будзе актуальным – каханьне і грошы. Ці можна набыць каханьне за грошы, ці гэты больш высокае пачуцьце?”

Янка Купала завяршыў паэму “Магіла Льва” ў 1913 годзе ў фальварку Акопы. Упершыню твор быў апублікаваны ў газэце "Беларусь" у 1920 годзе. Асобным выданьнем паэма выйшла ў Менску ў 1927 годзе накладам 3000 асобнікаў.

Глядзі таксама:

href="http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/7/63B90F86-99B8-456F-83D4-B0D1314FA061.html">Тралейбус Янкі Купалы ў Магілёве, 6.07.2007

На фота ўверсе -- вокладка рарытэтнай цяпер кніжкі з паэмай “Магіла льва”



Вядоўцы вечарыны ў Магілеве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG