Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобіне міліцыянты забралі газэту “Товарищ”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ўвечары міліцыянты Жлобінскага РАУС канфіскавалі 5.400 асобнікаў новага нумару грамадзка-палітычнай левай газэты “Товарищ”. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў актывіст апазыцыі Марат Афанасьеў.

Паводле суразмоўцы, яшчэ напярэдадні міліцыянты затрымалі два прыватныя аўтамабілі – Марата Афанасьева і Віктара Балянкова. Спадару Афанасьеву міліцыянты заявілі, нібыта ў аўтамашыне правозіліся наркотыкі. На ноч аўтамашыны засталіся ля будынку жлобінскай міліцыі, а актывістаў адпусьцілі.

Сёньня раніцай Марат Афанасьеў і Віктар Белянкоў зьвярнуліся ў мясцовую пракуратуру са скаргай на незаконныя дзеяньні міліцыі. Тым часам міліцыянты пачалі дагляд аўтамабіляў, а пасьля сканфіскавалі груз.

“Мы атрымалі даведку аб колькасьці сканфіскаваных асобнікаў газэты “Товарищ”, – кажа Марат Афанасьеў, – а ўсе іншыя просьбы праігнараваныя. Міліцыянты папярэдзілі, што якія-небудзь тлумачэньні дадуць цягам тыдня-паўтара. У пракуратуры таксама не абяцаюць хуткую праверку нашай скаргі”.

Раней Радыё Свабода паведаміла, што апошні нумар газэты “Товарищ” прысьвечаны “Сацыяльнаму маршу”. З гэтымі матэрыяламі можна пазнаёміцца ў Інтэрнэце на сайце www.camarade.biz .

• Газэту “Товарищ” сканфіскавалі, каб праверыць, 27.09.2007 • Жлобінскія актывісты перадаюць у пракуратуру скаргу на міліцыянтаў, 27.09.2007 • Аўтамабілі з газэтай “Товарищ” затрыманыя, 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG