Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міліцыя канфіскавала наклад газэты “Товарищ”</B>


Уладзімер Глод, Менск Сёньня аб 11-й гадзіне раніцы супрацоўнікі Ленінскага РАУС Менску канфіскавалі наклад апошняга нумару грамадзка-палітычнай левай газэты “Товарищ”.

Дзьмітрый Яненка, намесьнік галоўнага рэдактара газэты, паведаміў:

«Міліцыянты сказалі нам, што да іх паступіла апэратыўная інфармацыя пра тое, што газэта друкуецца не ў Смаленску, як гэта значыцца ў выходных дадзеных, а ў іншым месцы. Мы паказалі міліцыянтам усе дакумэнты, якія пацьвярджаюць факт друкаваньня менавіта ў Смаленску. Але міліцыянты сказалі, што для іх апэратыўная інфармацыя важнейшая за дакумэнты і забралі ўвесь наклад, які ў гэты час знаходзіўся ў рэдакцыйным офісе».

Дзьмітрый Яненка сказаў таксама, што гэты нумар “Товарища” цалкам прысьвечаны «Сацыяльнаму маршу». Менавіта гэта, на ягоную думку, і стала прычынай канфіскацыі, паколькі ўлады баяцца масавага выхаду людзей на вуліцы.

• "Белпошта” й ”Белсаюздрук” адмовіліся распаўсюджваць “Товарищ”, 30.08.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG