Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінскія актывісты перадаюць у пракуратуру скаргу на міліцыянтаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Жлобіне актывісты апазыцыі Марат Афанасьеў і Віктар Белянкоў зьвяртаюцца ў мясцовую пракуратуру са скаргай на незаконныя дзеяньні міліцыі.

У інтэрвію Радыё Свабода Марат Афанасьеў паведаміў, што напярэдадні міліцыянты затрымалі два аўтамабілі з газэтай “Товарищ”.

“Яшчэ і сёньня нашы аўтамабілі ня вернутыя, – кажа Марат Афанасьеў, – міліцыянты заяўляюць, што нібыта сярод грузу схаваныя наркотыкі. Аднак яны адразу не правялі вобшук і не апячаталі дзьверы. Ёсьць падазрэньні, што за ноч у аўтамашыны ля будынку міліцыі маглі што-небудзь і падкінуць. Увогуле, мы скардзімся на непрафэсійныя дзеяньні міліцыянтаў”.

• Аўтамабілі з газэтай “Товарищ” затрыманы, 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG