Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 26 верасьня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра перайменаваньне памежных войскаў у органы памежнай службы. Цяпер памежнікі будуць выконваць толькі задачы па ахове мяжы, а перад тым войскі стаялі напагатове прыняцьця першага бою ў выпадку агрэсіі. Камэнтар:

“Ці хто можа назваць патэнцыйнага ворага, ад якога нас будзе ахоўваць новая служба?”

Карыстальнік gunter_spb у сваім дзёньніку дзеліцца ўражаньнямі ад камунікаваньня зь беларускімі вайсковымі афіцэрамі:

“Замілавала, што агульная стратэгія – наступальная. Асноўныя кірункі – Польшча і краіны Балтыі. Прычым разглядаюцца два варыянты. Расея падтрымлівае Беларусь. Калі Расея не падтрымлівае Беларусь, увесь рэсурс кідаецца на глухую абарону. Паводле разьлікаў, пратрымацца супраць NATO атрымаецца 5-10 дзён. Далей – адступаць у Расею.” Камэнтары:

“Проста кнігу пішы. Фантастыку”.

“У рэальнасьці – папросту ня будзе часу на мабілізацыю і падрыхтоўку”.

На форумах парталу “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ў Менску зьявяцца вуліцы імя Янкі Брыля (замест Берсана), Лява Сапегі і Усіхсьвяцкая. Камэнтары:

“Аж ня верыцца. Няўжо сапраўды нешта ў краіне мяняецца? Самім Берсанам ахвяравалі”;

“Ці нельга не ствараць пачвар? Усіхсьвяцкая! Нават па-расейску (не сумняюся, што РПЦ хоча Всехсвятскую, а ня нейкую там Усіхсьвяцкую) гучыць пачварна, а ўжо псэўдабеларуская Усіхсьвяцкая гучыць проста як зьдзек, яе нават вымавіць немагчыма”.

Няўжо горшая была б вуліца Ўсіх Сьвятых? Навошта ўводзіць у тапаніміку ўсялякія "акі пакі іжэ победзішэ"?”

Электронная бібліятэка Камунікат зьмянілася. Цяпер сайт мае каталёгі, пошукувую сыстэму, падпіску RSS і топ-сьпіс выданьняў. Цяпер рэсурс мае больш за 500 кніг і часопісаў, а да канца году плянуе зьмясьціць больш за 1000 найменьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG