Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз інтэрнэт у Горадні прадаюць хіба толькі эратычную бялізну


Міхал Карневіч, Горадня Як разьвіваецца інтэрнэт-гандаль па-за межамі сталіцы? Прыкладам, у Горадні альтэрнатыва традыцыйнаму гандлю праз віртуальную прастору ў абласным цэнтры зьявілася ў 2001 годзе. Аднак колькасьць інтэрнэт-крамаў ад той пары не расьце, а наадварот, зьмяншаецца. Праўда, даволі актыўна дзейнічаюць інтэрнэт-вітрыны.

Першая інтэрнэт-крама, як распавёў адміністратар гарадзенскага блогу S13.ru Сяргей Чабоцька, зьявілася ў Горадні яшчэ ў 2001 годзе. Але праіснавала ня болей году. Апроч таго, што там быў вельмі мізэрны асартымэнт, зусім адсутнічала рэкляма ў мясцовым інтэрнэце, аб яе існаваньні даведаліся ўлады:

“Да ўладальніка прыйшла падаткавая інспэкцыя, і ён атрымаў штраф у сто даляраў”.

Яшчэ ў недалёкім мінулым у Горадні дзейнічала некалькі інтэрнэт-крамаў: з кампутарамі, з фатаапаратамі, а зараз рэальна, са слоў Чабоцькі, праз інтэрнэт прадаюць толькі эратычную бялізну.

Купляюць і прадаюць у Горадні часьцей за ўсё на форумах

Адна з прычынаў, якая не спрыяе разьвіцьцю віртуальнага гандлю, на думку майго суразмоўцы, – у новым заканадаўстве для адкрыцьця інтэрнэт-пляцоўкі. Таму купляюць і прадаюць у Горадні часьцей за ўсё на форумах:

“Дзеля таго, каб адкрыць інтэрнэт-пляцоўку для продажу нейкага тавару, неабходна рэгістравацца ў мясцовых органах улады, і да гэтага падаваць заяўку на рэгістрацыю даменнага імя ў зоне “.by”, паколькі гэта неабходная падстава для адкрыцьця сваёй пляцоўкі”.

Спадар Чабоцька лічыць, што асноўны пакупнік інтэрнэт-крамаў знаходзіцца ў сталіцы, там і вялікі выбар тавараў. У рэгіёны, на яго думку, усё даходзіць са спазьненьнем на 3-4 гады.

Шмат хто з гарадзенцаў карыстаецца паслугамі менскіх інтэрнэт-крамаў

Тым ня менш, шмат хто з гарадзенцаў робіць закупы ў менскіх інтэрнэт-крамах:

“Купляюць у асноўным недарагія дробныя тавары, што датычыць гарадзенцаў, у менскіх крамах. Часьцей за ўсё тое, што можна перасылаць поштай і на пошце ж разьлічыцца”.

Пытаюся ці задаволены сам спадар Чабоцька закупамі ў інтэрнэт-крамах?

“Мне гэта вельмі падабаецца, паколькі нават у нашых умовах мне дастаўляюць тавар поштай зь Менску, якога ў нас няма, я прыходжу на пошту расплочваюся, і ўсё”.

Яшчэ адзін з маіх суразмоўцаў, Аляксей, які таксама карыстаецца паслугамі інэрнэт-крамаў, дзеліцца сваімі думкамі:

“Насамрэч, карыстацца інтэрнэт-крамай проста й зручна, асабліва калі няма ніякіх праблемаў з разьлікам і дастаўкай. Часьцей за ўсё купляю там тавары, якія не магу знайсьці ў звычайных крамах: кнігі, кампакт-дыскі ды іншае”.

Ці купляеце вы рэчы ў інтэрнэт-крамах?, 5.09.2007 Інтэрнэт-гандаль рыхтуецца да новага парадку, 26.10.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG