Івашкевіча прывезьлі ў суд пасьля 12 гадзінаў. Ля будынку ЖЭСа па вуліцы Астрашыцкая, у якім знаходзіцца кабінэт судзьдзі, прысутнічалі амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, супрацоўнікі місіі АБСЭ, журналісты і паплечнікі Віктара.
Амаль гадзіну ўсё чакалі, калі пачнецца паседжаньне. У выніку адвакат Івашкевіча вымушаны быў запатрабаваць ад судзьдзі нейкага рашэньня. Праз пэўны час міліцыянт, які суправаджаў Івашкевіча, патлумачыў, што пратакол накіраваны на дапрацоўку. Якія недахопы былі знойдзены ў пратаколе, не паведамілі. Міліцыянт сказаў, што Івашкевіч можа быць вольны, -- ці адбудзецца паседжаньне суду, таксама невядома.
Палітык заявіў Радыё Свабода: “Гэта рашэньне прымалася не судзьдзём, а тымі, з кім ён раіўся. Выглядае, што наверсе дагэтуль ня вызначыліся, як паступаць з арганізатарамі маршу”
Назіральнікі лічаць, што разгляд справы Івашкевіча могуць прызначыць на пачатак кастрычніка, каб ізаляваць яго на час падрыхтоўкі і правядзеньня Эўрапейскага маршу, прызначанага на 14 кастрычніка
Нагадаем, Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. Ухналёва потым адпусьцілі, а Івашкевіч правёў ноч у пастарунку.
, 26.09.2007