Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі суд разгледзеў справу журналісткі


Радыё Свабода, Берасьце Сёньня судзьдзя Сьмiрнова вынесла папярэджаньне Насьце Мялешцы, карэспандэнтцы газэты “Брестский курьер”. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

Наста Мялешка, выконваючы рэдакцыйнае заданьне, прысутнічала 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Праваахоўныя органы палічылі гэта несанкцыянаваным сходам. На 14 удзельнікаў сустрэчы былі складзеныя пратаколы, сямёра паўсталі перад судом. Юрась Бакур, Яўген Бяласін, Вячаслаў Круглоў, Сяржук Лазенка і Васіль Ваўранюк былі аштрафаваныя на сумы ад 60 000 да 100 000 рублёў.

Журналістцы часопісу “Абажур” Любові Праневіч, якая таксама, як і Наста Мялешка, прысутнічала на прэзэнтацыі кнігі паводле рэдакцыйнага заданьня, суд вынес папярэджаньне. Сёньня дайшла чарга і да карэспандэнткі “Брестского курьера”. Наста Мялешка дзеліцца сваімі ўражаньнямі з Радыё Свабода:

“Было сьмешна слухаць гэты прысуд, бо нават называлі не маё прозьвішча. У судзе не прынялі да ўвагі тыя газэтныя матэрыялы, пра якія я заяўляла ў хадайніцтве. Сказалі: “Няма працоўнай кніжкі — значыць, беспрацоўная. Ім аднолькава: ёсьць артыкулы ці няма. А усё-такі ў мяне было спадзяваньне, што хаця б адну гэтую справу ўдасца выйграць”.

Паводле праваабаронцы Ўладзімера Вялiчкiна, мiлiцыянты на судовых паседжаньнях казалі, нiбыта на прэзэнтацыi 19 жнiўня ўдзельнікі абмяркоўвалі пляны правядзеньня Дня салiдарнасьцi, які адзначаецца 16-га дня кожнага месяца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG