Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія донары зьвярнуліся ў Раду Эўропы па тлумачэньні


Радыё Свабода Лідэр магілёўскіх донараў-страйкоўцаў, старшыня аргкамітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду для донараў “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка сёньня накіраваў ліст у Генэральную Асамблею Рады Эўропы.

У лісьце, адрасаваным генэральнаму сакратару Асамблеі Матэа Сарынасу, Ігар Каваленка просіць растлумачыць беларускім донарам палітыку Рады Эўропы адносна донарства крыві й плязмы. Менск, 29.05.2007. Ліст донараў Ліст да генэральнага сакратара Асамблеі Рады Эўропы Матэа Сарынасу

Сваю просьбу спадар Каваленка аргумэнтуе тым, што беларускія чыноўнікі апраўдваюць скасаваныя льготы для донараў патрабаваньнем Рады Эўропы.

У чэрвені на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў група магілёўскіх донараў тыдзень страйкавала. Урэшце ўлады прызналі факт скасаваньня льготаў, а пазьней заявілі пра захаваньне часткі льготаў донарам.

У верасьні стала вядома, што на магілёўскай станцыі пераліваньня крыві не стае донараў.

• Магілёў: Станцыя пераліваньня крыві пачула патрабаваньні донараў, 13.08.2007 • Магілёў: не стае донараў, 14.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG