Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды зьвяртацца ахвярам палітычных рэпрэсій?


Алег Грузьдзіловіч, Менск Грамадзкая камісія ў справе рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій назвала электронны адрас, на які заклікае дасылаць свае заявы тых, хто пацярпеў ад дзейнага рэжыму за свае палітычныя погляды і грамадзкую дзейнасьць.

Паводле праваабаронцы Ігара Рынкевіча, на адрас reabilitacia@gmail.com ужо прыйшло некалькі дзесяткаў заяваў. “Мы лічым, што з сярэдзіны 1990-ых гадоў у Беларусі паводле палітычных прычынаў былі прыцягнутыя да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасьці некалькі тысяч чалавек. Усім гэтым людзям мы гатовыя дапамагчы ў падрыхтоўцы да рэабілітацыі. Абавязкова прыйдзе час, калі ім кампэнсуюць нанесеныя рэжымам страты, і адновяць іх сумленнае імя ”, -- кажа Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, стварыць грамадзкую камісію ў справе рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій вырашыў Кангрэс дэмакратычных сіл, які прайшоў у Менску ў траўні. У камісію уваходзяць грамадзкія актывісты Ігар Леднік, Эніра Браніцкая, Уладзімер Раманоўскі, праваабаронцы Кацярына Садоўская, Ігар Рынкевіч ды іншыя. Кантактный тэлефон камісіі 8-029-334-39-59.

• У “шэрую кнігу” уключаць чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў, 28.08.2007 • Створаны аргкамітэт ў справе дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій, 11.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG